Белорусская народная - Скрыпяць мае лапці

Музыка: Белорусская народная
Слова: Белорусская народная

Скрыпяць мае лапці

Скрыпяць мае лапці, як іду да цебе,
А я каля цебе думаю, што ў небе.

Скажы, Ганулька, а ты праўду мне,
А ці любіш мяне, а ці не.
Скажы Ганулька, а ты праўду мне,
А ці любіш мяне, а ці не.

Паслухай, Ганулька, а што людзі кажуць,
Нашага кахання нічым не развяжуць.
Ніколі нас не змогуць сілаю,
Бо мы будзем жыці з мілаю.
Ніколі нас не змогуць сілаю,
Бо мы будзем жыці з мілаю.

Паслухай, Ганулька, што сава спявае,
Пэўна яна наша ўсё гора знае.

Скажы, Ганулька, а ты праўду мне,
А ці любіш мяне, а ці не.
Скажы, Ганулька, а ты праўду мне,
А ці любіш мяне, а ці не.

Скрыпяць мае лапці, як іду да цебе.
Скрыпяць мае лапці, як іду да цебе.

Скрыпяць мае лапці.
Скрыпяць мае лапці.
Скрыпяць мае лапці.
Скрыпяць мае лапці.
Скрыпяць мае лапці.

Наверх