Белорусская народная - Васiлейка

Музыка: Белорусская народная
Слова: Белорусская народная

Васiлейка

За гарою каменою,
Шчодры вечар Васілею.

Стаіць цэрква з трох верхамі,
Шчодры вечар Васілею.

З трох верхамі з трох вокнамі,
Шчодры вечар Васілею.

Першы вершык ясен месяц,
Шчодры вечар Васілею.

Другі вершык ясна сонца,
Шчодры вечар Васілею.

Трэці вершык сам Гаспоць Бог,
Шчодры вечар Васілею.

За гарою каменою,
Шчодры вечар Васілею.

Стаіць цэрква з трох верхамі,
Шчодры вечар Васілею.

З трох верхамі, з трох вокнамі,
Шчодры вечар Васілею.

Наверх