Белорусская народная - Песня пра вітаўта

Музыка: Белорусская народная
Слова: Белорусская народная

Песня пра вітаўта

Едзе Вітаўт па вуліцы,
За ім нясуць дзве шабліцы,
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.

Шаблі літы злотам біты,
У яшчар-скуру апавіты,
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.

Адна шабля для спадара,
Друга шабля на татара,
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.

Стануў Вітаўт прад кашовым,
Бліснуў ў сонцы шабляй новай,
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.

Стукнуў-грукнуў у падковы,
Гэй, шыхтуйся пан кашовы.
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.

Гэй, шыхтуйся збройна жвава,
Дзе йдзе бітвы слаўна справа,
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.

Гукнуў кош ды з самапалаў
З сяміпятых ад запалаў,
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.

Крыкнуў: «Слава слаўны княжа,
Вораг ў полі косцю ляжа»,
Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.

Слаўся князь Вітаўт,
Гаспадар на Літве.

Наверх